Дамінік Мікалай Радзівіл
Дамінік Мікалай Радзівіл | |
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1653 |
Памёр | 27 ліпеня 1697 Варшава |
Пахаваны | |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Аляксандар Людвік Радзівіл Люкрэцыя Марыя Строзі |
Дзеці | Ян Мікалай Радзівіл[1], Міхал Антоні Радзівіл[d][1], Мікалай Фаўстын Радзівіл[1], Лукрэцыя Кацярына з Радзівілаў[d][1], Адэлаіда Цэцылія з Радзівілаў[d][1], Соф’я з Радзівілаў[d][1], Фелікс Радзівіл[d][1] і Марыяна з Радзівілаў[d][1] |
Дзейнасьць | палітык |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дамінік Радзівіл.
Дамінік Мікалай Радзівіл (верасень 1648 або 1653 — 27 ліпеня 1697) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі надворны літоўскі (1677—1681), падканцлер (1681—1690) і канцлер вялікі літоўскі (з 1690).
Быў старостам лідзкім, ваўкавыскім і вярбілаўскім. 3 1690 ардынат на Клецку.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Аляксандра Людвіка, ваяводы полацкага, і Люкрэцыі Марыі Строзі. Заснавальнік малодшай (клецкай) лініі роду.
Навучаўся ў Італіі[2]. Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хоцінам 1673 і ў вайне 1683. Абіраўся паслом на соймы 1669 (удзельнічаў у абраньні каралём і вялікім князем Міхала Вішнявецкага), 1674 (падтрымаў абраньне Яна Сабескага), 1676, 1681. Маршалак Галоўнага Трыбуналу ў 1685.
Першы раз ажаніўся з Ганнай Мар’янай Палубінскай, другі — з Ганнай Крыстынай Любамірскай. У першы шлюбе меў дачок Люкрэцыю Кацярыну, Адэляіду Цэцылію, Соф’ю і Мар’яну, а таксама сыноў Яна Мікалая Аляксандра, Мікалая Фаўстына, Фэлікса і Міхала Антонія[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё ж Radziwiłłowie herbu Trąby (пол.) — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ^ ЭВКЛ 2005. С. 488.
- ^ ЭВКЛ 2005. С. 489.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0